РУС БЕЛ ENG

"На мяжы ўзгоркаў і раўнін..."

04.03.2023
4 сакавіка 2023 года вучаніца X класа Лагуцік Златаслава і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ванчук Аксана Іосіфаўна прынялі ўдзел у мерапрыемстве "На мяжы ўзгоркаў і раўнін..." у рамках праекта "Вяртанне на Радзіму" ў Круцілавіцкай сярэдняй школе.

Гасцямі сустрэчы сталі мясцовыя літаратары, члены літаратурнага аб’яднання “Пралескі”, а таксама настаўнікі і вучні з розных школ раёна, бо сустрэча мела на мэце расказаць  пра Дзятлаўшчыну літаратурную. Падчас мерапрыемства ў музейным пакоі ўстановы адукацыі была адкрыта экспазіцыя, прысвечаная земляку, літаратару, навукоўцу Вячаславу Антонавічу Чамярыцкаму. Доўгі час Вячаслаў Антонавіч займаўся перакладамі са старажытнарускай і старабеларускай моў, прымаў удзел у складанні і выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў», зборніка «Слова пра паход Ігаравы». За плённую працу ў галіне захавання спадчыны Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

 

поделиться в: