РУС БЕЛ ENG

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

16.09.2022
У 2021 годзе ў суверэннай краіне Рэспубліка Беларусь з’явілася новае, самае маладое свята – Дзень народнага адзінства!

Анлайн- дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства

16 верасня вучні  8-11 класаў “Гімназіі №1 г.Дзятлава” прынялі ўдзел ў напісанні рэспубліканскага дыктанта, прысвечанага Дню народнага адзінства. Можна было напісаць на ўроку з настаўнікам, але гімназісты  11 класа выбралі анлайн-фармат з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца.  Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. Нягледзячы на тое, што адзнакі за дыктант не прадугледжваліся, вучні добрасумленна правярала свае запісы па тэксце і выпраўлялі памылкі. Пасля напісання работы вучні разважалі пра тое, што Дзень народнага адзінства – нацыянальнае свята, якое яшчэ раз нагадвае кожнаму аб важнасці згуртаванасці і ўсвядомілі, што толькі ў адзінстве мэт і намаганняў, у адзінстве любові і клопату аб сваёй Радзіме мы можам захаваць і павялічыць дабрабыт і дасягненні нашай дзяржавы. 

Плённым працягам святкавання Дня народнага адзінства стане правядзенне ў краіне з 19 па 23 верасня Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Вучні гімназіі прымуць актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

 

Аксана Іосіфаўна Ванчук,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

“Гімназіі №1 г.Дзятлава”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ОБЩЕСТВО

 

16.09.2022

поделиться в: