РУС БЕЛ ENG

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 1 г. Дзятлава” прайшлі мерапрыемства, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўным холе “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, марафоне “Мова родная – мова модная”, стварэнні інтэрактыўнага воблака “Маё любімае слова па-беларуску”. У бібліятэцы аформлены інфармацыйны стэнд “Літаратурная скарбонка”, дзе вучні знаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў. Пад час перапынкаў гучалі беларускія песні, а вучэбныя заняткі пачыналіся са слоў беларускіх пісьменнікаў пра мову. Вучнёўскае самакіраванне гімназіі арганізавала акцыі: “Пажаданні роднай мове”, “Самае цікавае слова на беларускай мове”. Асноўнай падзеяй гэтага дня стаў удзел настаўнікаў і вучняў у Гродзенскай абласной дыктоўцы па беларускай мове. Быў напісаны тэкст “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэннем дня сталі класныя і інфармацыйныя гадзіны, дзе навучэнцы рознымі спосабамі прызнаваліся ў любові роднай мове, роднай зямлі, Бацькаўшчыне.
Праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз паказалі дзецям, што родная мова багатая, самабытная і непаўторная.

поделиться в: