Итоги шестого школьного дня. “Паэзіі радок чароўны…”
07.09.2024Пад такой назвай у рамках Тыдня беларускага пісьменства ў гімназіі прайшла сустрэча з цікавым чалавекам, выдатнай паэткай Дзятлаўшчыны Абрамчык Аленай Рыгораўнай. Госця распавяла дзевяцікласнікам пра сваё жыццё, гады працы настаўнікам і намеснікам дырэктара гімназіі. Зараз Алена Рыгораўна працуе турагентам у Дзятлаўскім турыстычна-інфармацыйным цэнтры. Гэта стала для яе не толькі працай, а ладам жыцця. У лёгкай і нязмушанай абстаноўцы вучні даведаліся пра таямнічыя і маладаследаваныя месцы малой радзімы. Асабліва ўразілі ўсіх прысутных разнастайныя па тэматыцы вершы Алены Рыгораўны на рускай і беларускай мовах. Хлопцы і дзяўчаты з замілаваннем слухалі пранікнёныя радкі пра маці, пра роднае слова, Радзіму. Сустрэча стала для гімназістаў сапраўдным адкрыццём, урокам духоўнасці і прыкладам любові да мінулага і сучаснага Дзятлаўшчыны. А дзівосны свет паэзіі падарыў імгненні асалоды і добры настрой!